Падаецца, вы нават ужо і не чакалі пакаштаваць Мроіва з наступленнем кастрычніка. Але ж вось ён – наш новый сесіённы New England IPA са звышлёгкай лінейкі Mroiva. Новазеландскі хмель Nectaron свежага ўраджаю 2025, які мы скарысталі на сухое ахмяленне, зрабіў гэты мутны і аксамітны IPA падобным на мексіканскі напой tepache з ферментаваных ананасаў – такі ж яскравы, сакавіты, з выразным араматам ананасавых скурак, кардамону і персікавых кветак. Сапраўдны глыток лета пасярод сцюдзёнай восені!